Среда, 15.06.2011 15:19. Рубрика:
Вершы
Лета квеценню адзета!
Вельмі любяць дзеці лета:
Рэчка, сонца і вада,
Нават дожджык – не бяда.
Да бабуль у госці едуць,
Каб сяброў сваіх праведаць,
Па суніцы ў лес схадзіць,
Рэха ўранку разбудзіць.
Уладзіслаў Шэшка.
Мінскі раён,
Каралёвастанская школа.