Лагапедычныя вершы
Пятница, 17.04.2020 10:00. Рубрика: Навіны "Вясёлкi"
Алег ГРУШЭЦКІ
Шыншыла
Пад шыпшынаю шыншыла
Шалік шоўкавы знайшла,
Упрыгожыла ім шыю
І да мышачкі пайшла.
Лось и бусел
Лось аднойчы заблукаў
У дрымучым лесе.
Ветліва бусла спытаў,
Што ляцеў з Палесся.
Мілы бусел, пакажы
Шлях дамоў крылом. .
Бусел: – Кля! За мной бяжы!
У тым знойдзеш дом.
Котка
Котка крочыць лёгкім крокам
І за мышкай сочыць вокам.
Раптам мышка знікла ў норцы.
Як дастаць яе там котцы?