Адкуль горы ды балоты
У пісьменніка і педагога Анатоля Клышки – юбілей. Віншуем!
Легенда
Рабіў Бог зямлю. Браў камякі і сеяў. І прыгожая, і роўная выходзіла зямля – люба паглядзець. Гладзенькая, кругленькая, як шпакова яечка.
Адляцеў Бог трохі воддаль і дзівіцца са сваёй працы, што добра ўдалося.
А чорт тым часам ішоў ззаду назіркам, схапіў некалькі камякоў у рот.
А тут Бог і кажа: “Расці, зямелька!”. І пачала зямля расці. І ў чорта ў роце стала расці. Млосна яму. Не ўтрымаць ужо. І пачаў чорт пляваць і з рота зямлю выкідваць. Куды кіне – гара, куды са злосці плюне – балота. Зрабіў зямлю такой, як цяпер бачым. Сам зарыўся глыбока ў зямлю і зрабіў пад зямлёю сваё княства.
Зямлю Бог перарбляць не захацеў, бо былі ўжо людзі, іх не было куды высяляць падчас рамонту. Такою і засталася яна да нашых часоў.
Як ты думаеш, чаму камяністыя, цяжкадаступныя горы, гнілыя балоты зрабіў як раз чорт?
Як апраўдваецца ў легендзе недасканаласць зямлі для чалавека?