Запрашаем на Вячоркі
Абяцалі вам Вячоркі.
Але тэксту даволі шмат, таму падзелім інфармацыю на некалькі частак. Вашай увазе прадстаўляем частку першую.
Арганізацыйны момант.
Мэты:
— стварыць умовы для паглыблення і абагульнення ведаў аб народных традыцыях сваёй Радзімы;
— развіццё цікавасці да абрадаў, звачаяў народа, да нацыянальнай культуры;
— садзейнічаць выхаваннюпачуцця гонару за сваю багатую спадчыну, цікавасць да нацыянальнай културы праз беларускі фальклор.
Настаўнік-распрацоўнік матэрыяла: Чарнякова Людміла Міхайлаўна (настаўніца музыкі ДУА «Гімназія г. Хойнікі)
Падрыхтоўчая работа. Клас дзеліцца на некалькі мікракалектываў. Вучні атрымліваюць заданні: даведацца ў дарослых ці прачытаць у кнігах пра беларускія заклічкі, жарты, гульні. Анекдоты, загадкі. Дзеці даведваюцца ў бабуль, дзядуль, як яны некалі праводзілі вольны час, у якія гулялі гульні, якімі рамёствамі займаліся, што рабілі на вячорках. Дзеці прыносяць з дому ручнікі, даматканыя посцілкі, коўдры, сурвэткі, ганчарныя вырабы.
Ход занятка:
Вядучая
-Добры дзень, паважаныя госці. У нас існуе добры звычай – вітаць гасцей хлебам, соллю, які падаюць на ручніку.
Мы звычай зямлі сваёй зберагаем,
Гасцей дарагіх хлебам — соллю вітаем! (Кладзе хлеб – соль на стол)
-Рака нараджаецца з ручаёў, дрэва расце з каранёў, чалавечая годнасць і вартасць нараджаецца з глыбокай адданасці Радзіме, з ведання яе гісторыі, культуры.
-Давайце зараз зазірнем у хату да дзядзькі Цярэшкі і цёткі Васіліны.
(Стаіць упрыгожаная хата, сядзіць гаспадыня, вышывае сурвэтку, гаспадар стругае нешта, Васіліна спявае. Раздаецца грукат у дзверы)
Васіліна
-Цярэшка, ці не толькі прыйшлі да нас дзяўчаты, сёння ж у нашай хаце вячоркі.
Цярэшка
-Ну калі так, дык трэба гасцей сустракаць, пайду дзверы адчыню.
(адчыняе дзверы, у хату ўваходзяць госці і спяваюць)
Госці
-На вячоркі ў Ляхавiчы мы ідзём,
Дарагія дзевачкі,
Гарманіст у нас харошы
Грае нам прыпевачкі.
Васіліна
-Добры вечар, дзяўчынкі – весялінкі!
Уваходзьце, калі ласка!
Цярэшка
-Ой, сябры! Вітаем вас!
Уваходзьце, хуценька да нас!
Сёння наша хата
Весялосцю багата!
Дзяўчына
-Паглядзіце, як прыгожа ўвабрана хата ў цёткі Васіліны!
(Дзяўчаты разглядваюць хату, а Васіліна паказвае, што ў яе хаце ёсць)
Васіліна
-А я сёння рана ўстала,
Ручнік гладдзю вышывала.
Вось які ён у мяне прыгожы атрымаўся.
А гэта вось сатканы абрус з узорамі,
Каб стол быў засланы святочным уборам.
А вось ляжыць палавік паласаты,
Гэта ўбор вясковай хаты.
А цяпер, любыя госці,
Просім у вас мілосці,
Каб вы так не сядзелі,
А ў руках справу імелі.
Сядайце, калі ласка.
(Усе сядаюць і хто пляце, хто вышывае, хто кудзелю прадзе, хто клубкі пераматвае. Усе працуюць і размаўляюць паміж сабой.)
Дзяўчына
-А мы лён ірвалі,
У снапы вязалі,
Аббівалі, у полі слалі.
Урадзіўся ў нас лянок,
Белы, слаўны кужалёк.
Дзяўчына
-І мы многа працавалі,
Сеялі, палолі, рвалі,
Пражу пралі,
Кросны ткалі.
Выйшлі посцілкі на славу,
Хоць на ложак, хоць на лаву.
Васіліна
-Вось, якія чараўніцы,
Вось, якія ўсе майстрыцы,
Возьмуць у рукі палатно –
Ажывае ў іх яно.
Каб было лепш працаваць,
Трэба песню заспяваць.
(Працуюць і спяваюць песню)
Песня “Як прачнуся я ў панядзелак” (Раздаецца грукат у дзверы)
Працяг тут: http://www.veselka.by/?p=1364
хм.. цікава-цікава.
Уявіць сабе як малодшыя школьнікі ўсё гэта паставяць на сцэне…
Прачытала ў кантанце, што наведвальнікаў чакае рацэпт цудоўнага квасу. Пакуль што не знайшла, але працяг будзе. Пачакаю)