Далучаемся да народных традыцый
Роднае слова – гэта першая крыніца,
праз якую мы пазнаём жыццё
і акаляючы нас свет.
Якуб Колас
З сівой старажытнасці бярэ пачатак народная творчасць. Гэтая народная мудрасць развівалася, удасканальвалася, адлюстроўвала рэчаіснасць і мары чалавека, задавальняла духоўныя запатрабаванні розных пакаленняў і слаёў грамадства. Фальклор адлюстроўвае жыццё, настрой, думкі і спадзяванні народа. Вельмі важнай рысай фальклору з’яўляецца тое, што ён заўсёды быў выразнікам сацыяльных, маральна-этычных, эстэтычна-мастацкіх поглядаў.
Музычны фальклор заўсёды лічыўся каштоўным матэрыялам, які задавальняе не толькі вырашаць задачы музычнага выхавання дзяцей, але і уздзейнічаць на ўсё светаўспрыманне. Пры дапамозе беларускага фальклору дзеці вучацца любіць сваю Радзіму, прыроду роднага краю, пазнаюць гісторыю, як працавалі нашы продкі, якія святы ім спадабаліся і многае іншае.
З вялікім інтарэсам дзеці успрымаюць кароткі змест прымавак, песень, дразнілак. Іх мова становіцца больш выразнай. Вобразы музычных твораў выхоўваюць мужнасць, дабрыню, высакароднасць пачуццяў, спрытнасць, кемлівасць і шмат другіх якасцей.
Зразумела, народная творчасць займае абмежаванае месца ў дзіцячым жыцці і не можа поўнасцю забяспечыць яго інтарэсы, таму што існуе і сучасная песня. Наша задача, як мага больш знаходзіць часу для азнаямлення дзіцяці з гэтай таямніцай духоўнага багацця, якое нам засталося ад продкаў.
Чарнякова Людміла Міхайлаўна,
настаўніца музыкі
ДУА “Гімназія г.Хойнікі”
Людміла Міхайлаўна прапанавала ў гімназіі правесці вячоркі. Яе матэрыялы ў хуткім часе будуць апублікаваны на нашым сайце. Сачыце за аднаўленнямі. Будзе сапраўды цікава.