Два дразды
Понедельник, 4.11.2019 10:11. Рубрика: Вершы
Па-суседску два гнязды —
Па-суседску два дразды:
Чорны дрозд
І дрозд рабіннік, —
У адной жывуць сябрыне.
Знае лес увесь наскрозь:
Чорны — чорны ён і ёсць,
А сусед рабіннік —
Грудкі ў рабацінні.
Чорны дрозд —
Амаль як шпак,
І спяваць
Такі ж мастак!
А рабіннік на рабінах
Лічыць гронкі безупынна,
Аж траскоча, не да песень, —
Бач, рабіны колькі ў лесе!
Зранку ягады смакуе:
Ураджайны год святкуе!