Я тут жыву (працяг)
Пятница, 9.08.2019 18:18. Рубрика: Калонка галоўнага рэдактара
Займальныя вандроўкі па Беларусі
Суседзі нашай Беларусі —
пяць краін свету.
Мы жывем у вянку
блізкіх, родных народаў —
расіянаў, украінцаў, палякаў,
літоўцаў, латышоў.
Мы так даўно жывем побач,
што наша суседства
перарасло ў радство.
У Беларусі прапісаны
суполкі суседніх народаў.
А ў памежных краінах
добра адчуваюць сябе
сем’і беларускія.
Роднаснымі лёсамі
перапляліся памежныя краіны.
Беларуская “Вясёлка”
друкуе творы паэтаў-суседзяў,
а яны перакладаюць на сваю мову
вясёлкаўскіх аўтараў.
Вам, сябры, і далей шукаць
ніці моцнага сяброўства
з краінамі-суседзямі ды іх жыхарамі.
І хай само памежжа
стане сімвалам нашага братэрства!
Уладзімір Ліпскі