Пярэсты коцік
Среда, 7.08.2019 15:00. Рубрика: Вершы
Захварэў пярэсты коцік —
так баліць яму жывоцік!
Енчыць жаласна ля ганку,
не бяжыць нікуды зранку.
У ката пытае Косцік:
“А чаго баліць жывоцік?”
Апусціў каточак вочкі,
кажа: “Сённяшняю ночкай
без дазволу ў бабы Тані
я паеў усю смятану”.
“Не журыся, мілы коцік, —
суцяшае котку Косцік. —
Ты прызнайся бабе Тані,
і жывоцік перастане!”
Ніяна Загарэўская