Родны край
Пятница, 2.08.2019 16:28. Рубрика: Лicт у рэдакцыю
Клічуць прасторы, клічуць крыніцы!
Кліча і возера з роднай вадзіцай…
Кліча ўсё нас, што за межамі хаты:
Лес і палі, жыта багата…
Неба і рэчка, бярозавы гай,
Паглядзі навакол — гэта ўсё родны край!
Родныя месцы, добрыя справы,
За ўсё, што мы робім, бярэмся заўзята.
Усе справы завершым, што пачалі,
І мір абаронім на нашай зямлі!
Неба і рэчка, бярозавы гай…
Паглядзі навакол — гэта ўсё родны край!
Хрысціян Зелянкевіч, 12 гадоў, г. Мінск