Я тут жыву (працяг)
Займальныя вандроўкі па Беларусі
Казачная Беларусь
на карце зямнога свету.
Яна — зялёная і блакітная,
бэзавая і валошкавая,
салаўіная і сунічная,
зубрыная і бусліная…
З даўняй даўніны
народ услаўляе свой край
у казках, легендах, былях.
Іх мараль нязменная і адна:
як бы цяжка ні было,
не рабі ніколі зло,
слабых не крыўдзі,
працуй і знойдзеш скарб.
А жыццё падорыць рога,
з якога ўсяго многа.
Трымайся бацькавага дара
дык зловіш залатога птаха.
Ідзі па следу дзеда,
будзеш мець пшанічны каласок,
залатую яблыньку,
курачку-рабку
ды моц асілка-волата.
Свята дзіцячага жыцця
пачынаецца з казкі.
Іх святло і цяпло
акрыляе чалавека,
выхоўвае ў ім дабрыню.
“Добры день!” — вітаемся мы,
жадаем адзін аднаму
ў новым дні новай казкі.
Жыві, Беларусь, у казачнай яве!