Бусеў слоўнічак. Літара Ч
Вторник, 13.11.2018 10:00. Рубрика: БУСЯ
Ч
Чапля, чайка і чубатка
З Бусем ладзілі заняткі:
Словы з Ч яны шукалі
І са слоўнічкам звяралі.
Чулы – той, хто спагадае.
Чуйны востра адчувае,
Чарадзейка – чараўніца,
Ягады на Ч – чарніцы.
Чмель, чаромха, чаравік,
Човен, чуб і чарнавік,
Чапяла і чарада,
Чыж, чыгунка і чарга.
Тэкст Святланы БОГУШ