Спевы перамогі
Ці чулі вы гучныя, прыгожыя спевы, якія 11-га мая даносіліся з Палацу мастацтва імя М. Шарко?
Гэта была песня вялікай Перамогі, якая гучала на фестывалі-конкурсе “Зоркі Перамогі”, арганізаваным РГА “Сябры Вясёлкі”.
Колькі тут было намінацый! Інструментальнае выкананне, танцы, літаратурная творчасць, дызайн, мода, нават цыркавое мастацтва! Фестываль-конкурс сабраў удзельнікаў рознага ўзросту, цэлыя калектывы, непаўторных салістаў. Усіх аб’яднала жаданне падарыць свята, падзяліцца сваім адчуваннем таго, што такое сапраўдная Перамога.
Журы, у склад якога ўвайшлі пісьменнік Уладзімір Ліпскі, заслужаны артыст Беларусі Леанід Улашчанка, кіраўнік творчай майстэрні “Хвілініка” Таццяна Панова, спявак Шыр і многія іншыя, было ўражана майстэрствам канкурсантаў.
Усе ўдзельнікі атрымалі не толькі дыпломы, але і памятныя прызы. Лаўрэаты ўзнагароджаны кубкамі. І, вядома, усе тыя, хто прымаў удзел у гэтым свяце, атрымалі зарад добрага, па-сапраўднаму пераможнага настрою!
Вася ВЯСЁЛКІН
Каб у жыцці было больш толку,
Чытайце ўсёй сям’ёй “Вясёлку”!