Мара збылася
Жыло ў Белавежскай пушчы маленькае зубраня. Было яно, як і ўсе дзеці, гарэзлівым, жвавым і цікаўным. А яшчэ вельмі любіла катацца на веласіпедзіку. Прачнецца раніцай, паснедае і катаецца цэлы дзень.
Аднойчы зубраня папрасіла маці расказаць яму пра горад Мінск. Здзівілася маці такому жаданню, але пачала расказваць пра шырокія вуліцы, высокія дамы, пра фабрыкі і заводы, пра падземную чыгунку – метро. Ноччу зубраняці прысніўся дзіўны сон: катаецца яно на веласіпедзе па вуліцах Мінска, а ўсе яму радуюцца, усміхаюцца. З таго часу зубраня марыла паехаць у далёкі Мінск.
Даведаліся ў сталіцы пра дзіўную мару белавежскага зубраняці і вырашылі яму дапамагчы. Прыдумалі на заводзе дзіцячы веласіпед і назвалі яго “Зубраня”. З таго часу катаецца “Зубраня” не толькі па вуліцах сталіцы, але і па ўсёй Беларусі.
Дзіма Рубашка,
Віцебская вобласць, г. Глыбокае