Понедельник, 7.05.2018 06:48. Рубрика:
Вершы
Я хварэю… Як жа быць? ![vUjmKjvgfXI[1]](http://www.veselka.by/wp-content/uploads/2018/04/vUjmKjvgfXI1.jpg)
Мне няма чаго рабіць,
І ад гэтага гультайства
Распачаў я дом ляпіць.
За гадзіну ўсё зрабіў,
Пра акенцы не забыў.
Каб у дом пралезці змог я,
Сам, напэўна, там бы жыў.
Я хварэю… Як жа быць?
Мне няма чаго рабіць,
І ад гэтага гультайства
Пачынаю нешта шыць…
Вераніка МУСВІДАС