Творчасць польскіх паэтаў
Вторник, 19.04.2011 14:05. Рубрика: Вершы
Каму верабейка нялюбы?
Малая добрая птушка
знішчае вусеня дзюбай,
бо ўсім нам – сябра і служка.
Прылёт верабейкі – свята
у шэрым будзённым быце.
Любіце яго, дзяўчаты!
Каму гавораць, любіце!
Канстанты Ільдэфанс Галчынскі
З польскай мовы пераклаў Андрэй Хадановіч
Усе для ўсіх
Муляр гмахі дбайна ўзводзіць,
За шыццём штодня кравец.
А ці шмат кравец наробіць,
ылля не будзе мець?
Без адзення быў бы муляр,
Каб кравец нядбалым быў:
Хто б яму пашыў кашулю,
Хто б яму фартух пашыў?
Пекару патрэбны боты –
Да шаўца ідзе тады.
Ну а ў пекара турботы,
Каб шавец меў хлеб заўжды.
Значыць, толькі з працы ў свеце
Людзі шчасна могуць жыць.
чыць, з ёй адмалку дзеці
Трэба вам усім дружыць!
Юльян Тувім
З польскай мовы пераклаў Мікола Чарняўскі