Вторник, 19.04.2011 13:56. Рубрика:
Вершы
У святочны дзень мая мама расцвітае, як пралеска, а вочы яе ззяюць, як вясновае сонца. Я прысвячаю ёй, любімай, свае вершаваныя радкі.
Ніхто не зможа, як матуля,
Сваёй пяшчотай так сагрэць:
Рукой абдыме ды прытуліць –
У неба хочацца ўзляцець.
Саша Бобрык,
г. Дзяржынск, СШ № 2
Аленка
Сядзіць ля акенца,
Глядзіць і смяецца
Малая дзяўчынка –
Аленкай завецца.
Ёй сонейка з неба
Праменьчык спускае,
Смяецца з ёй разам,
Настрой падымае.
Маргарыта Грыгаровіч,
Мінскі раён, Каралёвастанская школа
нядрэнна =)