Понедельник, 12.03.2018 14:13. Рубрика:
Вершы
Вясёлыя ў небе аблокі плывуць:
Вунь сіняе мора, рамонкі цвітуць,
Вавёркі, мядзведзі, лісічкі ляцяць.
У бубны сланы-веліканы грымяць.
Прыгожыя сосны растуць-падрастаюць.
Дзяўчаты вяночкі з рамонкаў сплятаюць
Фантаны крыніцаў дзівосныя л’юць…
Ляжу і гляджу, як аблокі плывуць.
Васіль ДЭБІШ