Вершы на памяць для самых маленькіх
Среда, 13.12.2017 08:16. Рубрика: БУСЯ
Міхась КАЛАЧЫНСКІ
Лядок
Снег валіў, але не густа,
Мы яго змялі набок,
І на возеры, як люстра,
Заблішчаў, заззяў лядок.
Авяр’ян ДЗЕРУЖЫНСКІ
Сняжынкі
Закружыліся сняжынкі
Нізка, нізка над зямлёй.
Ціха лётаюць пушынкі,
Хоць краніся іх рукой.
Ніна ГАЛІНОЎСКАЯ
Завіруха
Завіруха шуміць за акном,
Замятае сняжынкамі дом.
Б’е па шыбах, напэўна, злуе,
Што ў пакой не пускаюць яе.
Вера ВЯРБА
Наша ёлачка
Прыбіраем елачку,
Пушыстую стрэлачку.
Зорачку чырвоную –
На макаўку зялёную,
Рыжую вавёрачку –
На сінюю вяровачку.
Іван МУРАВЕЙКА
Снягурачка
Снягурачка белая
Па вуліцы бегае.
З вецярком спрачаецца,
У сняжку качаецца.