Четверг, 14.04.2011 15:33. Рубрика:
Вершы
Пастаўленае пытанне
даўно не дае спакою.
Задачу рашыць мы ў стане,
якой ні была б цяжкою!
Калі агурок не спявае –
ні ўдзень, ні ўначы, ніколі
душа не пяе жывая! –
То, пэўна, з Божае волі?
Спяваю бы песні салоўкі –
і як бы ўдалеч нясло іх!
Ды лье на кухні сталоўкі
зялёныя слёзы ў слоік.
Мінаюць зімы і вёсны,
а ты – гарадскі, вясковы –
ці помніш пра невыносны
маўклівы лёс агурковы?
Канстанты Ільдэфанс Галчынскі
З польскай мовы
пераклаў Андрэй Хадановіч
а дзе пра вожыка?
Колькі ў вожыка калючак?