Як і калі пішуцца раздзяляльны мяккі знак і апостраф?
Раздзяляльны мяккі знак – Ь – пішацца:
а) пасля літар з, с, дз, ц, л, н.
б) перад галоснымі е, ё, ю, я, і, калі яны абазначаюць два гукі [йэ], [йо], [йу], [йа], [йі].
в) у словах іншамоўнага паходжання (медальён, барэльеф, альянс, Льюіс).
г) ва ўласных назоўніках, утвораных ад імён на —ій перад суфіксам —еў-(-ев-): Аркадзій – Аркадзьеў, Аркадзьевіч, Васілій – Васільеў.
д) у словах Ілья, Ульяна, Касьян і вытворных ад іх.
е) у формах дзеяслова ліць: лью, льеш, выльецца.
Выключэнне: Васіль – Васілевіч, Анатоль – Анатолевіч, Генадзь – Генадзевіч. Без мяккага знаку пішуцца словы дзяк, дыякан, булён.
Апостраф узнікае:
а) перад літарамі е, ё, ю, я і націскным і пасля прыставак, якія заканчваюцца на зычны (між’ярусны, аб’інець, з’ява)
б) у складаных словах пасля частак двух-, трох-, чатырох—: двух’ярусны, трох’якарны.
в) у сярэдзіне слоў пасля зычных, акрамя з, л, с, дз, ц, ў: інтэрв’ю, В’етнам, Буш’е, Лук’янаў, ін’екцыя, кан’юнктура, куп’ё, сям’я.
Выключэнне: шчаўе, здароўе, салаўіны, саўю, Іўе.
Заданне:
Правільна ўстаўце прапушчаныя літары ў наступных словах:
Версал…скі, ліпен…скі, міл…ён, мен…ш, цян…шан…скі, грыл…яж, вераб…іны.
Маргарыта ПРОХАР