Нараджэнне беларускага кнігадрукавання
Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга (старонкі, эпізоды з аповесці)
Да 500-годдзя беларускага кнігадруку
Ці вядома дакладная дата стварэння першай друкаванай беларускай кнігі?
Запомні гэтую дату – 6 жніўня 1517 года – дзень нараджэння беларускага кнігадрукавання.
Што адрознівала друкаваныя кнігі Скарыны ад кніг іншых друкароў?
Францыск Скарына першым сярод усходніх славян ўвёў прамежкі паміж словамі, водступы-абзацы. Ён адмаўляўся ад скарачэнняў, якія дазвалялі сэканоміць паперу, але рабілі кнігу менш зразумелай.
Колькі было ілюстрацый у першай кнізе Францыска Скарыны?
Скарына заказаў ажно 40 ілюстрацый, каля 30 заставак, шмат віньетак і недзе 1000 ініцыялаў. Ніводная з ранейшых Біблій не мела столькі ілюстрацый, асабліва такіх вялікіх.
Як былі аздобленыя ініцыялы ў Бібліі Скарыны?
Кожная літара была ўпрыгожана прадметам, назва якога пачыналася з таго ж гука, які абазначала гэтая літара. Каля “к” – казляняткі, каля “з” – звер, каля “л” – лён. Скарына казаў, што робіць гэта для таго, каб дзеці, якія будуць пасля вучыцца па гэтай кнізе грамаце, лягчэй запаміналі.
Намалюй свой уласны, прыгожа праілюстраваны алфавіт. Правіла адно: кожная літара павінна быць аздоблена прадметам, які пачынаецца на той гук, які яна абазначае.
Анатоль КЛЫШКА