Мама
Четверг, 14.04.2011 15:52. Рубрика: Вершы
Палячу я пчолкай
На лугі, палеткі,
Назбіраю маме
Мёду з кожнай кветкі.
Выйду ў лес птушыны,
Песень назбіраю,
Пра вясну і радасць
Маме заспяваю.
Супыню над лесам
Хмару-навальніцу,
Хай уночы маме
Светлы сон прысніцца.
Ды дарункаў гэтых,
Пэўна, будзе мала,
Каб табе аддзячыць
За твой клопат, мама.
Адам РУСАК