Верш-пазл “Як пачаць дзень нараджэння”
Пятница, 9.06.2017 10:38. Рубрика: Хвілінкі-весялінкі
ТАТА (запускае дачку ў залу, дзе на падлозе раскіданыя рознакляровыя лісты, якія трэба сабраць, каб атрымалася пажаданне ці святочны малюнак).
Дачуранька мая,
Прыйдзі да таткі ў сад!
Смяхотнага лісця
Навеяў лістапад.
(Дачка збірае пазл.)
ТАТА (падчас гэтага).
Дачуранька мая,
Малюначак складзі!
Вітаю сёння я
Шчаслівы дзень радзін.
Як толькі пазл сабраны (тэкст гэтага верша), бацька абдымае дачку і дорыць падарунак.
ТАТА.
Сады здалёк шумяць,
І сцеле ліст зямлю,
Цалую моцна я
Дачушачку сваю.
Язэп Пушча