Падарунак
Вторник, 6.06.2017 12:11. Рубрика: Конкурсы
Мой лепшы сябар
Мой лепшы сябар – гэта мая першая лялька. Калi мне яе падарылi, яна была сумнай, не ўсміхалася.
Я спытала: “Што такое? Табе ў мяне не падабаецца?”.
“Не, усё добра” – стрымана адказала яна.
Але я разумела: штосьці здарылася. Прайшло тры месяцы. На дзень нараджэння мне ўручаюць падарунак. Гэта яшчэ адна лялька. І я разумею: вось сяброўка для маёй сумнай лялькі. Я з радасцю кажу: “Вось твая сяброўка. Яе клічуць Эбі”. Мая лялька вельмі ўзрадавалася. Цяпер яна забылася пра сум і заўсёды ўсміхаецца.
Кацярына НАВУМОВІЧ, СШ № 25 г. Мінска, 5 “В” клас.