Буслік і гуслі
Четверг, 30.11.2017 08:08. Рубрика: Конкурсы
Мой лепшы сябар
Бусліку купілі гуслі.
Ён пачаў на іх іграць.
Хоць і клікалі сяброўкі –
Не пайшоў на двор гуляць.
Бабця клікала вячэраць –
Ён вячэраць не пайшоў.
Гаму граў на ўсю кватэру,
Ноты песенек знайшоў.
У дупле прачнецца соўка:
Любіць музыку яна.
Вось дык буслік! Грае лоўка!
Грае з ранку да цямна.
Яраслава АЛЯКСАНДРАВА,
гімназія № 14 г. Мінска, 3 “А” клас