Бусеў слоўнічак. Літара М
Вторник, 3.01.2017 07:03. Рубрика: БУСЯ
М
Разам з Бусем назавем
Словы з пачатковай М.
Муляр моцны мур кладзе,
Морква на градзе расце.
Махавік схаваўся ў мох,
Каб ніхто знайсці не змог.
Мітуслівы матылёк
Сеў на мулкі матузок
І глядзіць: паблізу млына
Есць мядзведзь з куста маліны.
А маланка зажахала –
Ўсіх у сховы разагнала.
Тэкст Святланы БОГУШ