Як Антонік маляваў чалавечка
Вторник, 12.07.2016 07:15. Рубрика: БУСЯ, Калонка галоўнага рэдактара
Антонік чырвоным алоўкам намаляваў кружок.
Галава!
У кружку паставіў дзве кропкі.
Вочы!
Ніжэй кропак – маленькі кружочак.
Нос!
Пад ім – кароткую рыску.
Рот!
З двух бакоў кружка – кручкі.
Вушы!
Зверху кружка – іголка.
Валасы!
Знізу – палачку.
Шыя!
Пад ёй – новы кружок.
Жывот!
З бакоў – вілы.
Рукі!
Унізе – два кіёчкі.
Ногі!
Каго намаляваў Антонік?
Чалавечка!
Уладзімір ЛІПСКІ