Четверг, 1.05.2014 09:38. Рубрика:
Вершы
З бабуляй удваіх мы дома.
– Бабуля, кніжку пачытаць?
Бабуля кажа:
– Ну, вядома,
Чытай, каб нам не сумаваць!
І вось пачаў чытаць я кніжку
Пра Зайца шэрага, пра Мішку,
Пра Бармалея, Кракадзіла…
Мяне бабуля пахваліла:
– Глядзі, як добра прачытаў,
Хоць кніжку дагары трымаў!
Еўдакія ЛОСЬ