«Хвілінкі-весялінкі»
Хвілінкі-весялінкі
Дзе вада – там і жыццё
Ці задумваліся вы, наколькі нам неабходна вада? Без возера, ракі, крыніцы гіне ўсё. Чалавек можа пражыць без вады толькі тры дні, і ён сам больш чым на 60 працэнтаў з яе складаецца. Атрымліваецца, што вада займае значнае месца ў жыцці людзей. Таму няма нічога дзіўнага, што старажытныя цывілізацыі ўзніклі на берагах вялікіх рэк. Напрыклад, Егіпет – на Ніле, Шумерскае царства – у даліне рэк Тыгра і Еўфрата, старажытнаіндыйскія дзяржавы – на Індзе, кітайскае царства Інь – на Хуанхэ.
Большасць гарадоў Беларусі размешчаны на рэках і азёрах. Якія? Прапаную вам даведацца самім. Для гэтага назвы гарадоў суаднясіце з назвамі рэк, на берагах якіх яны ўзніклі.
Рэкі Гарады
Бярэзіна Гродна
Свіслач Тураў
Дняпро Бабруйск
Прыпяць Орша
Нёман Мінск
ТЭРЫТОРЫЯ ЭРУДЫТАЎ
Якая рака ў свеце самая доўгая?
Дадайце патрэбныя галосныя – і атрымаеце адказ.
.М.З.НК.