Уступны ўрок. Знаёмства з «Вясёлкай»
Крочыць па школьнай лесвiцы ведаў – занятак вельмi няпросты. Дзецi не любяць аднастайнасцi, iх стамляе манатоннасць i адсутнасць нечага незвычайнага. Зрабiць больш цiкавым i яскравым шлях да ведаў дапаможа часопiс «Вясёлка».
У нашым выданні:
— цудоўная лiтаратурная беларуская мова, якая дэманструе вучням прыгажосць роднага слова;
– прынцып нагляднасцi навучання: дашкольнiкi i малодшыя школьнiкi маюць канкрэтна– вобразнае мысленне, і прыгожыя малюнкi дапамагаюць iм лепш зразумець сэнс твораў;
– афармленне, якасць паперы, шрыфт адпавядаюць сучасным гiгiенiчным патрабаванням i яшчэ больш заахвочваюць чытача;
– разнастайныя творы, якія спрыяюць больш цiкаваму вывучэнню школьных прадметаў;
– змест часопiса дае шырокую магчымасць настаўнiку праводзiць мiжпрадметныя сувязi i пашыраць кругагляд вучняў;
– шматлiкiя конкурсы садзейнiчаюць развiццю творчых здольнасцей дзяцей, стымулююць развiццё iх фантазii i падказваюць настаўнiку напрамкi працы з адоранымi вучнямi;
– знаёмства вучняў з вершамi i апавяданнямi сваiх равеснiкаў стымулюе да творчасцi i фармiруе актыўную грамадзянскую пазiцыю;
– урокi пазакласнага чытання даюць настаўнiку пэўную свабоду для выбару твораў, аднак, на жаль, не заўсёды бiблiятэкi могуць прапанаваць разнастайную сучасную дзiцячую лiтаратуру для ўсiх вучняў класа. Падпiска ўсяго класа на часопiс «Вясёлка» дапамагае вырашыць гэту праблему: кожны нумар багаты на цiкавыя творы, i да ўрока падрыхтуецца кожны вучань у дамашнiх умовах.
Каб дзецi выраслi цiкаўнымi, адукаванымi, творчымi, абавязкова трэба ўвесцi iх у свет дзiцячых кнiг i лiтаратурных часопiсаў. Дарэчы, знаёмства з перыядычнымi выданнямi прапануе зрабiць i вучэбная праграма. Нават дзетсадаўцы і першакласнiкi з задавальненнем пазнаёмяцца з «Вясёлкай», калi настаўнiк дапаможа арганiзаваць iм гэта знаёмства. Падумаем, як можа адбыцца першая сустрэча з «Вясёлкай»…