Вершы
Вторник, 25.01.2011 12:11. Рубрика: Вершы
Лялька
Я даўно вучуся ў школе,
У чацвёрты клас хаджу,
Але лялькаю сваёю
І сягоння даражу.
Узяла я казак кніжку
І кажу: “Чытай, Марышка”.
На мяне яна глядзіць
І маўчыць, маўчыць, маўчыць.
Я Марышку разумею:
Сумна ёй – чытаць не ўмее.
Пасаджу бліжэй да кніг,
Буду ёй чытаць услых.
Ірына Будай, г. Дзяржынск, гімназія № 1.
На каньках
Едзе певень на каньках,
Разагнаўся – проста жах.
Ён праехаў увесь лёд
І з разгону – скок на плот.
Заспяваў: “Ку-ка-рэ-ку-у!
Заўтра можна на ра-ку-у”.
Ніна Галіноўская