Каток – залаты лабок
Вторник, 25.01.2011 13:00. Рубрика: Навіны "Вясёлкi"
Здаўна існуе народнае павер’е: першым у новы дом ці кватэру запускаць ката. Маўляў, тады тут будзе шчасце. А колькі ў нас сем’яў, дзе кот шануецца як радня. Нярэдка і мышэй не ловіць, а пачувае сябе зусім няблага.
Не абдзелены кот-мурлыка і ўвагай беларускіх пісьменнікаў. Ён перабягае з апавядання ў апавяданне, з казкі ў казку, з верша ў верш. Вось і на старонкі “Каласавічка” прыбег – прыгожы, вясёлы, добры, як у казцы “Каток – залаты лабок”.