Што мядзведзь шапнуў на вуха?
Понедельник, 1.08.2011 11:06. Рубрика: Хвілінкі-весялінкі
Два сябры, Пандзіт і Відзьядхар, ішлі па лесе. Раптам бачаць – мядзведь. Ад страху Пандзіт залез на дрэва і схаваўся ў лісці. Відзьядхар застаўся перад мядзведзем сам-насам, безабаронны. Упаў на зямлю і прыкінуўся мёртвым. Падышоў да яго мядзведзь, панюхаў, а Відзьядхар затаіўся, баіцца нават дыхаць. Мядзведзь падумаў, што ён сапраўды мёртвы, і пакінуў у спакоі, пайшоў па сваіх лясных справах.
Пандзіт злез з дрэва і падбег да сябра. Вельмі зацікавіла яго незвычайнае здарэнне, і ён спытаў:
– Што табе мядзведзь на вуха шаптаў?
– Ну, гэта не вялікая тайна, – адказаў Відзьядхар. – Ён параіў: “Не звязвайся з чалавекам, які ў небяспецы думае толькі пра сябе, а сябра ў бядзе пакідае”.
Пераклала Маргарыта Прохар