Среда, 6.11.2019 06:34. Рубрика:
БУСЯ,
Вершы
Дай мне, мам, муку, тварог,
Буду я пячы пірог!
Я ж такая гаспадыня —
Толькі хто ж мне міску здыме?
Хто ж яечкі разаб’е?
І ў духоўку торт запхне?
Гатаваць — гэта не проста,
Ды з такім маленькім ростам…
Мам, сама вазьмі тварог
І гатуй хутчэй пірог!
Заадно згатуй рагу,
А я з’есці памагу.
Ірына Зімнева