Дзве модніцы
Четверг, 10.10.2019 18:15. Рубрика: Хвілінкі-весялінкі
Мы прыгожа апраналіся,
мы на вуліцу збіраліся!
Усе сукенкі са спадніцамі,
камізэлькі з нагавіцамі,
шорты, топікі з цішоткамі,
джынсы, легінсы з калготкамі —
усе строі перамералі,
абмяняліся памерамі.
Мераць пачыналі зраніцы,
кшталту — хто хутчэй апранецца.
Дзень застаў нас — мы спяшаліся,
мы спаборніцтвам займаліся!
Справа так дайшла да вечара,
апрануліся нарэшце мы!
Тата с працы ўжо вяртаецца,
нас дадому зваць збіраецца…
— Мы ж на выхад скіраваліся!
— Чым вы цэлы дзень займаліся?
— Мы прыгожа апраналіся!
— Мы на вуліцу збіраліся!
Дзед Бялын