Азербайджанскія ўборы
Нацыянальная азербайджанская вопратка можа расказаць пра ўзрост, багацце і сям’ю таго, хто яе носіць. Найбольш ярка і святочна апраналіся маладыя жанчыны. Традыцыйна нацыянальны касцюм складаецца з ніжняй і верхняй вопраткі. Мехападобнае пакрывала – чадра і занавеска – рубенд ахоўвалі твар жанчыны, калі яна выходзіла з дому. Верхнюю вопратку шылі з рознакаляровых тканін. Камізэлькі мелі прамы крой, іх выраблялі з шоўку. Верхняя паясная вопратка складалася з некалькіх спадніц, якія называлі туман, а калі яны парныя – чутбалаг. Таксама апраналі чахчур, штаны-шаравары. Цёплую верхнюю вопратку – чэпкен, лаббада, бахары – шылі з аксамітнай, шаўковай тканіны і ўцяплялі футрам.
У мужчынскім нацыянальным касцюме асноўная дэталь – галаўны ўбор. Ён сімвалізаваў гонар каўказца. Згубіць папаху, башлык, цюрбан лічылася вялікай ганьбай. Калі падчас спрэчкі з галавы мужчыны збівалі шапку, то гэта магло пакласці пачатак шматгадовай вайне паміж сем’ямі.
Касцюм складаўся з верхняй кашулі, шаравараў, пазней – штаноў і архалука. Існавала два віды архалука – аднабортны і двухбортны, якія аздабляліся прыгожым каўняром.