Браты
Среда, 10.04.2019 06:44. Рубрика: Вершы
Сакавік красавіку
Падае як брат руку.
Так гаворыць сакавік:
– Спраў маіх – вялікі лік!
Снег з усёй зямлі прыбраў,
Прыступай ты, брат, да спраў.
Адазваўся красавік:
– Працаваць і я прывык,
Вельмі ж рупіць сёння мне
Даць угрэцца баразне.
Хай да небнай зіхаты
Росла цягнуцца жыты!
І скажу я: браце май,
Плён руплівы мой прымай,
Для таго я ўсё зрабіў,
Каб ты квеценню расцвіў.
Мікола Мятліцкі