Падарожжа ў пекла
Четверг, 7.06.2018 06:09. Рубрика: Коміксы
Да 135-годдзя з дня нараджэння слыннага беларускага пісьменніка Янкі Маўра
Гэты дзівосны чалавек стаяў ля вытокаў дзіцячай прыгодніцкай літаратуры. Яго дынамічнымі, нечаканымі творамі зачытваліся дзеці і дарослыя.
Янка Маўр быў адным са стваральнікаў нашага часопіса.
Калі я прыходзіў да пісьменніка ў госці, то мог гадзінамі слухаць пра палескіх рабінзонаў, уяўляць касмічныя палёты на фантамабілі прафесара Цылякоўскага. Але самай маёй любімай гісторыяй была казка, дзе два смелыя хлопчыкі трапілі ў само пекла і перавярнулі яго з галавы да ног.
Прачытай гэты цікавы твор і даведаешся, што з імі там адбылося.
Вася ВЯСЁЛКІН