Бусеў слоўнічак. Літара Ф
Пятница, 11.05.2018 13:19. Рубрика: БУСЯ
Ф
Надзеў Буся, кухар-зух,
Фіялетавы фартух.
Адхінуў з акна фіранку,
Выпіў кавы філіжанку,
Потым згатаваў паволі
Страву файную з фасолі.
Зняў фартух, паліў фіялку
І на фэст памчаўся шпарка.
Тэкст Святланы БОГУШ
А якія словы на Ф ведаеце вы? Дапамажыце Бусю дапоўніць слоўнічак.