Чыстагаворкі
Вторник, 8.05.2018 08:54. Рубрика: БУСЯ, Літаратура
Добры сябар дзяцей паэт Анатоль Зэкаў напісаў новую кнігу “Селі хмаркі на вярбу”. Аўтар знаёміць сваіх чытачоў з некаторымі літарамі беларускага алфавіту, вучыць іх вымаўляць. Пачытайце.
Буся
Б
Бу-бу-бу —
селі хмаркі на вярбу.
Бы-бы-бы —
ногі звесілі з вярбы.
Бо-бо-бо —
хмаркі шэпчуцца з вярбой.
Ба-ба-ба —
калыхала іх вярба.
Бе-бе-бе —
добра хмаркам на вярбе.
Р
Ра-ра-ра —
поле крот пераараў.
Ры-ры-ры —
сам залёг крот у нары.
Ру-ру-ру —
хай хто сунецца ў нару!
Ро-ро-ро —
у нары наш крот — герой!
Ш
Ша-ша-ша —
пад акном бяжыць шаша.
Шу-шу-шу —
не выходзьце на шашу.
Шы-шы-шы —
небяспечна на шашы.
Анатоль ЗЭКАЎ