Прамень мільгнуў…
Четверг, 3.05.2018 13:20. Рубрика: Вершы
Прамень мільгнуў,
Як шабляй, над папарам –
І сігануў наўцёкі праз палі…
А ўжо мяне, мяне заспела хмара –
І грымнуў гром, і ліўнем дождж паліў.
Сцяна вады сцяну цягнула цугам…
Калі ж патоп той шумны адшугаў, –
Свой мост вясёлка выгнула над лугам,
Над хараством нявытаптаных траў.
Алесь БАЧЫЛА
1976 г.
Алесь БАЧЫЛА (2 сакавіка 1918 – 4 студзеня 1983) – выдатны беларускі паэт. Прайшоў усю вайну. Яго творчасцю захапляліся Максім Танк і Янка Брыль. Аўтар па-сапраўднаму народнага верша “Радзіма мая дарагая”, які стаў вельмі папулярнай песняй. Аўтар зборнікаў паэзіі “Шляхі” (1947), “Зоры вясеннія” (1954), “Юнацтва” (1959), “Дарыце цюльпаны” (1966), “Гараць лісты кляновыя” (1981).