Ліфт
Мой лепшы сябар
Аднойчы, мы з маёй сяброўкай Кацярынай схадзілі на фантастычны фільм Дзіка Мааса “Ліфт”. Пасля прагляду мне было страшна вяртацца адной дахаты, і я паклiкала Кацю ў госцi.
Усе было добра, мы размаўлялi, смяялiся. Калі заходзілі ў лiфт, працягвалі жартаваць. Жыву я на дванаццатым паверсе i нiколi раней не баялася ездзiць у лiфце, але пасля гэтай гiсторыi мяне заўседы сустракаюць дарослыя.
Вось што здарылася.
Даехаўшы да сёмага паверху ліфт раптам затросся i спынiўся. Святло згасла! У мяне ў грудзях нешта рэзка сцiснулася, паветра не хапае, сэрца пачало шалёна біцца. Хaцела закрычаць, але голас не слухаўся. Я гатова была страціць прытомнасць, тады Каця ўзяла мяне за руку i сказала, каб я не хвалявалася. Яна пасвяцiла тэлефонам кнопкi лiфта, выклікала дапамогу. Дзверы адчыніліся, i мы выйшлi.
Я вельмі ганаруся, што ў мяне такая мужная сяброўка!
Аліна ДРЫЗГАЛОВІЧ, гімназія №39 г. Мінска, 5 “А” клас