Четверг, 31.03.2022 13:00
Ад Заходняй Дзвіны
І да Нёмана,
Ад дняпроўскіх
Да бугскіх віроў,
Веснавым захлынуўшыся
Гоманам,
Мы вітаем
Крылатых сяброў.
Яны сёння
Вяртаюцца з выраю,
Абудзіўшы
Зімовыя сны,
Незвычайна далёкай,
І шчыраю,
І жаданай
Дарогай вясны.
Зашчабечуць
Шпакоўні над хатамі,
Заклякочуць
Буслянкі ўгары,
І адчуем таксама
Крылатымі
Мы сябе,
Нібы нашы сябры.
Музыка Уладзіміра ПЛЮТЫ
Словы Уладзіміра ... Далей
|
ВЯРТАННЕ КРЫЛАТЫХ СЯБРОЎ
Анатоль ЗАРЭЦКІ. ЮНЫЯ КАПІТАНЫ
Среда, 23.03.2022 10:00
Дождж, які толькі што жвава скакаў па шэрай, набраклай вадой зямлі і гулка барабаніў па тугіх аконных шыбах, неўзабаве знік. Вецер-дажджавоз залівіста прысвіснуў і, злосна стукнуўшы на развітанне аканіцамі, паволі ... Далей
|
Да юбілею Хведара ЖЫЧКІ
Воскресенье, 20.03.2022 13:26
У мамы на руках
Спіць у мамы на руках сынок,
залюляны мараю салодкай,
нібы,
склаўшы крыльцы,
матылёк
спіць пад ласкай сонца на пялёстках.
На руках у мамы хлопчык спіць.
А на ганку летні ветрык лёгкі
ходзіць,
хоча дзверы адчыніць
у нязнаны ... Далей
|
Да юбілею Міколы ГАМОЛКІ
Пятница, 11.03.2022 10:13
Сустрэча вясны
Звіняць, імчацца ручайкі,
Разносяць навіну:
— Гэй, гэй, выходзьце да ракі,
Сустрэнем там вясну!
Збягае снег з дарог, лугоў,
Ужо не снег — адна вада…
Вярнулася сям’я буслоў
Да роднага свайго гнязда.
Шпакі шчыруюць дацямна,
Ім добра ў ... Далей
|