Вторник, 29.06.2021 11:00
Старыя людзі распавядаюць, што даўно-даўно вада ў моры не была, як цяпер, салёная. А стала яна такой таму, што нейкі мураш укусіў Ангала.
«А хто такі Ангала?» – запытаеце вы.
Дык вось, ... Далей
|
Чаму вада ў моры салёная
Маргарыта ЛАТЫШКЕВІЧ
Воскресенье, 27.06.2021 10:00
ХОДЗІЦЬ КОЦІК
Ходзіць коцік па капусце,
Носіць сны людскія ў хусце.
Гэтаксама па-кашэчы
Ціха крочыць цёмны вечар.
А за ім аж да світанку
Ноч мармыча калыханку,
Месяц воблака калыша,
І навокал – ціша, ціша...
Колер сцішаны мышыны
Ўкрыў будынкі і ... Далей
|
Уладзімір ЛІПСКІ
Среда, 23.06.2021 10:00
Лізавета шукае маму
Апавяданне (пачатак)
Жыла ў адным звычайным горадзе звычайная дзяўчынка. Гэта яна так думала, што звычайная.
А ўсе, хто яе ведаў, лічылі, што яна незвычайная.
Чаму? Ну мяркуйце самі.
Пытаюцца ў яе:
– Абедаць ... Далей
|
22 чэрвеня 2021 года – 80 год з пачатку Вялікай Айчыннай вайны
Вторник, 22.06.2021 04:20
Уладзіслаў НЯДЗВЕДСКІ
Я помню ўсё...
Я стаў дарослым рана —
У дваццаць год на скронях сівізна.
Зноў у грудзях занылі моцна раны,
I праклінаю я цябе, вайна!
Я помню ўсё...
Магілы на узгорку,
Дзе плача вечна ссохлая сасна
I ... Далей
|
Галіна КАРЖАНЕЎСКАЯ
Воскресенье, 20.06.2021 11:00
К А Л Ы Х А Н К А – ЯНК У
Люлі, люлі, ўсе паснулі —
І бабулі, і дзядулі.
Толькі Яначка не спіць,
Вачаняткамі мігціць.
Вочкі, не міргайце,
Янку не стамляйце.
Ножкі бегалі нямала,
На двары ... Далей
|
Уладзімір БАБКОЎ
Вторник, 15.06.2021 11:00
БОЦІКІ
Як і ў мінулыя леты,
Быў дзень нараджэння ў Светы.
Святочныя тата і мама
Прынеслі пакуначак з крамы,
Дачушку павіншавалі —
Ёй боцікі падаравалі..
Чырвоныя, з густам пашытыя,
Бліскучыя, лакам пакрытыя.,
Па модзе — насочкі, абцасікі,
Абуйся й скачы ... Далей
|
Іван КАРЭНДА
Четверг, 10.06.2021 10:00
Вожык-прыгожык — шэры клубок,
Як ты патрапіў да нас у садок?
Дзе твая норка, з кім ты жывеш?
Што пад шыпшынай са смакам жуеш?
Хочаш, налью я табе малачка?
Хочаш, табе пашукаю жучка?
Хочаш, цябе на ... Далей
|
Уладзімір МАЗГО
Суббота, 5.06.2021 10:00
СТРАКАЗА
Ціха кружыцца ў палёце
Страказіны самалёцік.
Ах, якая страказа —
Легкакрылая краса!
КОНІК
Конік скача па траве.
— Падвязі! — хлапчук заве.
А ён скокнуў на далонь:
— Конік, дружа мой, не конь!
БУСЕЛ
На стракатым летнім лузе
Фіззарадку робіць бусел:
Доўгай ... Далей
|