Четверг, 31.12.2020 14:00
Няхай 2021-ы будзе для ўсіх шчаслівым, светлым, творчым, шчодрым на прыемныя падзеі і захапляльныя адкрыцці.
Давайце самі зробім яго такім! Будзьце стваральнікамі маленькіх і вялікіх радасцяў. Станьце яркімі праменьчыкамі і дзяліцеся ... Далей
|
З Новым годам, мае юныя сябры!
У Новый год з «Вясёлкай»!
Четверг, 31.12.2020 13:00
Пятрусь Броўка
Вясёлку пабачыць
Вялікае шчасце.
І як жа шчаслівы я тым –
Вясёлка над полем,
Вясёлка – у хаце,
Вясёлка – у сэрцы маім.
Кандрат Крапіва
Прыгладзіў сатырык калючкі-іголкі,
Каб гутарку мець з чытачамі “Вясёлкі”.
Здароўя вам зычу і ... Далей
|
Ніна ГАЛІНОЎСКАЯ
Пятница, 18.12.2020 14:00
У пісьменніцы Ніны Галіноўскай – юбілей! Віншуем!
Навагодняе
Сягоння ёлка ў цэнтры.
Увага ёй, лясной,
І балі, і канцэрты,
І чэсць, як маладой.
Вянкамі карагоды
Плывуць вакол яе.
– Віншую з Новым годам! –
Гадзіннік гучна б’е.
Надзеі, пажаданні
У кожнага ... Далей
|
Ганна СКАРЖЫНСКАЯ-САВІЦКАЯ
Вторник, 15.12.2020 14:00
ДА БАБУЛІ
Прытулілася да лесу
бабуліна хата.
Вёска ў адну вуліцу,
ды ўнукаў багата.
Паўлік, Янка, Мартачка…
Дзецям не да гуляў:
– Паехалі, татачка,
на печ да бабулі!
Там, на печы, бабка
садавіну сушыць.
І паўнюткія мяшкі
яблыкаў і грушаў.
Вітамінчыкаў жывых
наямося ўволю,
каб ... Далей
|
Уладзімір ПАЎЛАЎ
Суббота, 12.12.2020 11:00
Наш край
Наш край яснавокі –
З маленства любімы куток.
Тут слова і песні вытокі.
На карце – кляновы лісток.
На радасць жыві і на славу,
Ні гора, ні ліха не знай.
Стой мужна за верную справу,
Наш ... Далей
|
Васіль ЗУЁНАК
Суббота, 5.12.2020 13:00
ШЧЫГОЛ
Што ён сказаць нам сіліцца?
Абноўка на патыліцы!
Ад дзюбы і да хвосціка
Шчыгол заўсёды ў форме.
У модзе ён не просценькі:
Яго аздоба горне.
Шыкоўна выглядае:
Як у люстэрку, ззяе
Ў сваім берэце новым
Шчыгол чарнагаловы.
... Далей
|
“Вясёлку” — у кожную школку
Вторник, 1.12.2020 11:00
Сябры!
Ёсць добрая навіна. Наша “Вясёлка” перайшла пад крыло Міністэрства адукацыі Беларусі. Мара вясёлкаўцаў здзейснілася. Жывем надзеяй, што наш новы, педагагічны заснавальнік паспрыяе таму, каб часопіс “Вясёлка” быў у кожным ... Далей
|