Вторник, 31.12.2019 13:02
Цётка Зося сваім дзеткам
Вяжа цёплыя шкарпэткі,
Рукавічкі, шапку, шалік,
Каб марозы не пужалі.
Наталля Сацута
Сонейка па небе
пракацілася
і за лес далёкі
апусцілася.
А зямля салодка
пацягнулася.
Аж да ранку ў ночку
захінулася.
Зоркі ў неба выйшлі
пакрысе...
Месяц іх,
як пастушок, пасе.
Генадзь Аўласенка
Зіхатлівыя ... Далей
|
Вершы на памяць для самых маленькіх
Беларуская прырода
Понедельник, 30.12.2019 12:58
Беларуская прырода –
Лес, азёры, шумны гай.
Беларуская прырода –
Сонца, рэчка, небакрай.
Векавечныя дубы
І рамонкі ў полі жоўтым.
І вялікія сады,
Жаўрукі ў небе лагодным.
Нашу любую прыроду,
Нашы скарбы беражы.
З Беларусі ўсе мы родам,
Запрашаем ад душы!
Раман ... Далей
|
Фокус
Пятница, 27.12.2019 18:11
Казкі-забаўлянкі пра літары
У і Ф — суседзі. Доўга спрачаліся: хто з іх галоўны ў азбуцы?
У ўсё ўказвала:
— Уладарка азбукі я — уважлівая, увішная, удачлівая, удумлівая, узнёслая, умелая…
Ф фанабэрыста фыркала:
— Фу, ... Далей
|
На катку
Четверг, 26.12.2019 16:01
Я прачнуўся вельмі рана.
Учора мне сказала мама:
“Пойдзем заўтра на каток,
падрыхтуй канькі, сынок!”
Тата, мама, брат і я –
вельмі дружная сям’я.
На катку каталіся,
падалі, смяяліся.
Весела было да слёз!
З намі быў і Дзед Мароз!
Падарункі ... Далей
|
Вожыкі. Гісторыя шостая. Каляды
Среда, 25.12.2019 11:54
На каляды Стэфан з бацькамі пайшлі ў госці да бабулі з дзядулем. Бабуля Вожычыха частавала гасцей гарбатай са смачным журавінавым пірагом. Надышоў вечар. Тата Рыгор сказаў:
– Час ісці дамоў, Стэфан. ... Далей
|
Дзед-госць
Вторник, 24.12.2019 10:00
Ходзіць дзед белабароды
Малюнак Наталлі Таўсталес
Полем, лесам, пералескам,
Засцілае рэчкі лёдам,
Брыльянцістым снежным блескам.
Сыпле іней на бярозы,
Туліць дрэвы лёгкім пухам,
Крые руні, травы, лозы
Белай посцілкай-кажухам.
Дзеда ўсюды носяць ногі,
І к нам прыйдзе на хвілінку
Адпачыць ... Далей
|
Цуд пад Новы год
Понедельник, 23.12.2019 13:33
Вось і закончылася дажджлівая восень. Пакрыху зацерусіў зямлю сняжок. Віця, яго сястра і Аленка з суседняга пад’езда вельмі радаваліся снежным гурбам. Усе рыхтаваліся да Новага году, у кватэры запахла свежай ... Далей
|
Снежань
Понедельник, 23.12.2019 11:45
Карагод месяцаў
Месяц дванаццаты, радасны снежань!
Зраніцы мама нас кліча паснедаць,
Глядзь у акно – а там белае ўсё:
Елкі, дарогі і татаў аўто.
Месяц любімы наш, месяц вясёлы:
Года канец і канікулы ў школе.
Будзем з ... Далей
|
Спадар Снежань
Воскресенье, 22.12.2019 13:44
Снежань сёлета ўдаўся. Ні дажджу, ні халадэчы, быццам і не зіма на двары. Раніцай тата з дачкой збіраліся ў садок. Васіліна абулася, закруціла шалік, нацягнула палітончык.
– А шапку? – пытае тата.
– Не хачу. ... Далей
|
Загадкі-амонімы
Понедельник, 16.12.2019 15:00
1. Паўднёвае, слыннае, вечназялёнае,
Само гэта дрэва
Нам мала знаёмае.
Ды, пэўна, чыталі
Ці чулі падчас:
Частуе пладамі,
Прыправаю нас.
Ці знойдзеш замену алею, маслінам?
А трэба —
Становіцца маслам машынным.
Хоць нам сустракаюцца
Рэдка надзіва,
Ды назва адна ў іх.
Якая? ….. ... Далей
|
Вырай
Пятница, 13.12.2019 19:47
Быў самы разгар восені. Прамяністым дзяньком у пачатку кастрычніка я адправіўся вандраваць па знаёмых мясцінах. Хацеў пахадзіць па балотах, пабачыць, як адлятаюць у вырай гусі. Маю некалькі гадзін, каб асцярожна ... Далей
|
Вершы Уладзіміра Шпадарука
Четверг, 12.12.2019 09:37
Не тая рука
Настаўніца сказала Мішу,
Малюнак Аксаны Аракчэевай
Маўляў, не той рукой ты пішаш.
Хлапец здзівіўся: “Як не той?
Заўсёды я пішу сваёй”.
“Але не правай, як усе,” —
Настаўніца дадала ўслед.
“Што зробіш? — вучань ... Далей
|