Понедельник, 25.11.2019 18:00
З клеткі ў клетку ходзіць… хто?
Загадка-пазнаванка
Не спужаць, хоць загалёкай,
Госця з Індыі далёкай.
Пасяліўшыся ў звярынцы,
Тужыць, ласы на гасцінцы.
На людзей гарой панурай
Пазірае, як праз сон…
Стаўшы шахматнай фігурай,
З клеткі ў клетку
Ходзіць ён.
Толькі нам
Не ... Далей
|
Хвілінкі-весялінкі
Крылатая радасць
Пятница, 22.11.2019 09:44
ВЕРАБ’ІНЫ СЫЧЫК
Пярынку да пярыны
У вераб’я пазычыў
І выгляд вераб’іны
Займець імкнецца сычык.
Наладзіў маскіроўку,
Але драпежнік з твару.
На сук усеўся лоўка –
Высочвае ахвяру…
КУГАКАЎКА БАРАДАТАЯ
Хто кугакаўку не знае,
Не пытайце птушку строга:
Раз за разам паўтарае
“У…” ды ... Далей
|
Сонечная восень
Четверг, 21.11.2019 08:28
Лісце ляжыць на зямлі дываном,
Дрэвы скідаюць адзенне.
Прыгожая восень прыйшла,
Мы рады яе з’яўленню.
Бесклапотнае яснае нешта
Свеціць камусьці ў аконца.
Такое яркае сонейка,
Якое яркае сонца!
Алеся Гамідава, 6 “Б” клас, СШ № 202, г. Мінск
... Далей
|
Грыбныя загадкі
Среда, 20.11.2019 08:00
Я так доўга чакаць грыбнікоў не прывык!
Забірайце хутчэй! Кажа грыб-…
А мяне — не спяшаючыся, памаленьку
Збірайце! Я грыбам завуся —…
Рудыя ці жоўтыя, невялічкія,
смачныя тыя грыбочкі…
Кажуць што ўжывалі ў ежу —
сырымі елі…
Завядуць абы-куды
грыбы пад ... Далей
|
Вершы Генадзя Аўласенкі
Вторник, 19.11.2019 08:38
Воблачка
Кажа воблачку
вадзіца:
— Што мне з ветрыкам
вадзіцца!
Пакуль дожджык
з хмаркі лье,
ён мне песенькі пяе!
А як хмарка
праміне,
і не ўспомніць
пра мяне!
Машына ў кавярні
У кавярню заходзіць машына…
— Што, машына, вы будзеце піць?
— Дайце сподачак кавы ... Далей
|
Небыліцы
Понедельник, 18.11.2019 20:00
ХТО ШТО ДЗЕ ЗБІРАЎ?
Пад грушай Данута
Збірала грэйпфруты,
Глеб з Машай увішна —
Лімоны пад вішняй,
А персікі — Яна
Пад слівай старанна.
Знайшла апельсіны
Пад яблыняй Ліна.
З бярозы бананы
Здымала Святлана,
Арэхаў з асіны
Натрэсла Марына
І мех мандарынаў —
З ... Далей
|
Непаслухмяныя чытачы
Пятница, 15.11.2019 13:19
Тут некалі быў чалавечак,
А тут, хіба, пара авечак,
А тут вось шматок ад старонкі
І капыток ад кароўкі.
Тут пляма мо ад аладкі?
А можа, алей з салаткі?
А тут дамалёвана муха,
А ў коціка — ... Далей
|
Буся чытае — і цябе пачытаць запрашае!
Четверг, 14.11.2019 09:16
Бусева кнігарня
Дружа, вось і наступіла залатая восень. Прыгожая пара, ці не праўда? Можна пайсці на вуліцу збіраць лісце для гербарыя да Дня настаўніка або да Дня маці. А пасля сесці ... Далей
|
Крот-агароднік
Среда, 13.11.2019 18:09
Неяк раз задумаў Крот.
Малюнак Сяргея Волкава
Пад зямлёй зрабіць гарод.
Праз падземныя хады.
Кожны дзень хадзіў туды,
Паліваў,
рыхліў,
капаў...
Ды ўраджай,
на жаль,
прапаў!
Здагадаліся, чаму?
Трэба сонейка яму!
Генадзь Аўласенка ... Далей
|
Бусеў слоўнічак. Літара Я
Вторник, 12.11.2019 15:01
Буся вучыць словы з Я:
Яшчарка, янот, ягня,
Яблыня, язмін, яліна,
Шоўк, інакш ядваб, – тканіна.
Ёсць яшчэ ядловец, явар,
Яр, яечня, ястраб, ява.
Жонку мужавага брата
Зваць ятроўкаю прынята.
Слоў у слоўнічку багата!
Іх усе запомніць варта!
Тэкст Святланы БОГУШ
Літара ... Далей
|
Я тут жыву (працяг)
Понедельник, 11.11.2019 16:00
Займальныя вандроўкі па Беларусі
Беларуская чыгунка —
чароўная павуціна рэйкавых дарог.
Сёння цягніком можна заехаць
у гарады, вялікія і слынныя,
у вёскі, старажытныя і новыя.
А па Мінску і яго наваколлі
пракладзена Дзіцячая чыгунка —
яе абслугоўваюць самі ... Далей
|