Пятница, 30.08.2019 18:02
У страху вочы вялікія
Казка
Неяк Ліса паскардзілася Мудраму Філіну, што зайцы сталі бегаць вельмі хутка.
— Яны стануць бегаць яшчэ хутчэй, — прадказаў Мудры Філін.
— Дык што ж мне цяпер, жаб лавіць? ... Далей
|
Ліса і жабы
Жнівень
Четверг, 29.08.2019 10:00
Карагод месяцаў
Вось ён, вось ён — месяц восьмы!
Жнівень золатавалосы.
Хлебасольны, урадлівы,
Ён саспеліў нашы нівы.
Ягады, грыбы, арэхі —
Нам прысмакі на пацеху.
Рады на зямлі старацца —
Шчодры плён прыносіць праца.
Колькі дзён — і птушкі ... Далей
|
Вершы Васіля Зуёнка
Среда, 28.08.2019 13:53
БУСЕЛ
Пэўна, толькі жаба знае,
Колькі клопатаў ён мае:
Бусел з саменькага рання
Вылецеў на паляванне.
ЛЕБЕДЗІ
Не плынь вады безупынная,
А неба наўсцяж лебядзінае:
Лебедзь-клікун,
Лебедзь-шыпун, —
І кожны воблачкам белым
Разгортвае крылы смела.
... Далей
|
Вершы на памяць
Вторник, 27.08.2019 18:00
Леанід Шырын
Цыбулька
Лета цэлае
Цыбулька
Працавала,
Аж пацела.
Сто сукеначак
Прыдбала
І адразу ўсе
Надзела.
Сяргей Грахоўскі
Вырас ураджай
Жнівень ходзіць па зямлі
Аграномам дбайным,
Пасылае на палі
Новыя камбайны
I гаворыць:
— Нагружай
Кузавы да неба,
Вырас добры ўраджай,
Будзе многа хлеба.
Ніна Мацяш
Далей ад бяды
— Буслік, буслік, ты куды?
— ... Далей
|
Вожыкі. Гісторыя чацвёртая
Понедельник, 26.08.2019 13:30
Спаборніцтва
Стэфан прачнуўся зарана і адразу ж пабег у ложак да бацькоў.
— Тата, мама, прачынайцеся! Мы спознімся!
— Стэфанчык, — спрасонку адказала мама, — мы нікуды не спознімся, яшчэ вельмі рана. Нават ... Далей
|
Конкурс «Мая Беларусь»
Пятница, 23.08.2019 13:22
Беларусь фантастычная
У 2030 годзе Беларусь стане зусім іншай краінай! Усюды стаяць і нават лётаюць хмарачосы. Замест работнікаў працуюць робаты і электрычныя машыны. Замест аўтамабіляў ездзяць электракары і суперхуткае метро. А ... Далей
|
Жнівень
Четверг, 22.08.2019 08:17
Сонца грэе, колас спее,
Пошум жытні ў летнім спеве.
Каласіста спелай ніве
Нізка кланяецца жнівень.
Цешыць поле залатое.
Дзякуй, роднае, за тое,
Што ўрадзіла гэтак шчодра, —
З хлебам жыць на свеце добра.
Язэп Пушча
Малюнак Віталя Дударэнкі ... Далей
|
Непаслухмянае куранятка
Среда, 21.08.2019 13:11
Жыло-было куранятка — маленькае, жоўценькае і непаслухмянае такое! Ніяк матулю слухаць не хацела.
Аднойчы ўранку матуля-курачка сабралася да суседкі ў госці і загадала куранятку, каб тое нікуды з дому не выходзіла, ... Далей
|
Загадкі Васі Вясёлкіна
Пятница, 16.08.2019 10:01
Плача дзядуля, плача бабуля,
Разам яны чысцяць … цыбулю
Самы чырвоны гэты сіньёр,
Прыехаў з Амерыкі сам … памідор
У зямлю толькі семечку торкнуў –
Пачакай ды за хвост выцягвай … моркву
... Далей
|
Крыжаванка
Четверг, 15.08.2019 16:53
Заданні для крыжаванкі:
1.У гэтым месцы дзеткі ўлетку адпачываюць і весела бавяць час.
2. Гэтую расліну, якая расце на рэчцы ці на балоце, збіраюць на Сёмуху.
3. Дрэва ці куст, зацвітае ў чэрвені.
4. ... Далей
|
Крыўда
Среда, 14.08.2019 12:46
— Ты адкуль з такім уборам,
Ты з якой Аўстраліі?
— Я з-пад нашае Дукоры,
Дзе не раз бывалі вы.
Дзе разлом пластоў крутых,
Не гасцямі чуемся:
Там у норках земляных
Мы жывём-гняздуемся.
Не кар’ер, а інтэрнат!
Ды з ... Далей
|
Хуткамоўкі Рыгора Барадуліна
Вторник, 13.08.2019 17:00
1. Цень ад лямпы лёг у лёх.
Малюнак Анастасіі Смародзіны
Лашчыла ляшчына лог.
2. Міла мяла мяты пачак.
Мяў мядзведзь, як мякіш, мячык.
3. Пчаляр у пчол найпершы лекар.
Пячэ пухнаты пернік пекар. ... Далей
|