Среда, 13.02.2019 10:04
Малюнак Віталя Дударэнкі
Мама купіла цукерак і паклала ў шафу. Вечарам дастала цукеркі, а іх толькі палова засталася.
— А ну прызнавайцеся, хто браў цукеркі? — спытала яна.
— Я не брала, ... Далей
|
Цукеркі
Найлепшы лекар
Вторник, 12.02.2019 09:57
Я стаю, гляджу ў акно.
Там цікава, бы ў кіно!
Чорны кот на тратуары,
вецер разганяе хмары,
вунь варона, вось сінічка,
на галінцы рукавічка.
Людзі йдуць туды-сюды,
пакідаючы сляды.
Хто на санках, хтосьці ўлёт.
І паўсюдна снег і лёд!
Для ... Далей
|
Кошка-жартаўніца
Понедельник, 11.02.2019 21:20
Маленькую кошачку Анфісу прынеслі ў новы дом, калі ёй было два месяцы. Кацяня аказалася вельмі жвавым, гуллівым і гарэзлівым. Ішоў час, маленькая Анфіса паціхеньку пераўтваралася ў дарослую і разумную кошку. ... Далей
|
Першы снег
Понедельник, 11.02.2019 07:50
Зямля доўга ляжала голая, скамянелая ад марозу. А потым адной ноччу пайшоў снег і ўкрыў усё белай цёплай коўдрай.
Ромка дастаў з гарышча лыжы і памчаўся ў поле. Раздолле для хлопца!
Ромкаў ... Далей
|
Недзіцячыя задачкі (частка 1)
Пятница, 8.02.2019 11:00
У казачным лесе жывуць незвычайныя звяры: Вавёрачка, Сава, Зайчык, Вожык і іншыя. Іх улюбёны прадмет у лясной школе — матэматыка. Таму не здзіўляйся, дружа, што яны ўвесь час займаюцца рознымі вылічэннямі ... Далей
|
Бярозка
Четверг, 7.02.2019 08:32
Снягі і зоры за акном,
Заснулі ў хаце ўсе даўно,
Бярозка юная галлём
Паціху стукае ў акно.
А ты плывеш у белы свет...
Сінее плынь тваіх вачэй...
І найдалейшая з планет
Сяла суседняга блiжэй.
Стаіць задумная адна,
Як ветразь ... Далей
|
Крыжадзюб-яловік
Среда, 6.02.2019 15:20
Не палюе і не ловіць,
Малюнак Аксаны Аракчэевай
Але мае харч яловік.
Хоць ні міскі і ні лыжкі,
Ды частуюць смачна шышкі.
Толькі дзюбай шчоўкай лоўка:
Што ні елка, то сталоўка!
Есць яловік, ды не ўлішку, ... Далей
|
Крынічкі
Вторник, 5.02.2019 10:09
Крынічкі, ціхія крынічкі,
Як я люблю вас, як люблю!
Жывы струменьчык невялічкі
Мне апявае ўсю зямлю.
З паклонам схілішся напіцца —
I раптам спынішся, замрэш:
Як быццам з гулкае зарніцы
Табе адкрыецца бязмеж,
Гадоў світанні, пошум алы,
Нязнаны нейкі ... Далей
|
Снегіры
Понедельник, 4.02.2019 10:00
Заснулі белыя палеткі.
Мароз загрукаў на двары.
Зірнеш з акна:
нібыта кветкі,
на сініх вербах снегіры.
Надзьмуты важна птушак воллі…
У шуме строгай сумятні
ані забудуцца ніколі
дзяцінства снежаньскія дні.
Сіло стаяла ля дубровы.
Бяжы… Узрушана, бяры
трапёткі, вогненна-пуховы,
жывы кавалачак зары!
Анатоль ... Далей
|