Среда, 14.11.2018 09:05
Прывітанне! Ты ўжо трэці месяц ходзіш у школу, табе задаюць заданні, напрыклад, расказаць на памяць які-небудзь класічны верш. А вучыць не хочацца. Радкі не запамінаюцца. Што рабіць?
Калі сам не зацікавішся, ... Далей
|
Як вучыць верш на памяць
Бусеў слоўнічак. Літара Ч
Вторник, 13.11.2018 10:00
Ч
Чапля, чайка і чубатка
З Бусем ладзілі заняткі:
Словы з Ч яны шукалі
І са слоўнічкам звяралі.
Чулы – той, хто спагадае.
Чуйны востра адчувае,
Чарадзейка – чараўніца,
Ягады на Ч – чарніцы.
Чмель, чаромха, чаравік,
Човен, чуб і чарнавік,
Чапяла і чарада,
Чыж, чыгунка і чарга.
Тэкст Святланы БОГУШ ... Далей
|
Гульні Бусі
Понедельник, 12.11.2018 07:15
Казка-гімнастыка для ўсяго цела
У мінулым нумары мы з вамі рабілі займальную гімнастыку для пальчыкаў. Цяпер давайце разамнем усё цела. Гэта будзе казачная размінка.
Паўтарайце за мной!
Прыдумаў Васіль Дранько-Майсюк ... Далей
|
Кот Кузя і дзве жабкі
Пятница, 9.11.2018 13:35
У Гаспадара на лецішчы ў двары стаяла ванна, дзе жылі дзве жабкі Ніна і Зіна.
Ніхто іх не чапаў, ежы хапала, але было сумна.
Аднойчы заўважылі вялізнага звера, які сядзеў на ванне.
– ... Далей
|
Планета вечнага натхнення
Четверг, 8.11.2018 09:26
Да 130-годдзя з дня нараджэння вялікага беларускага мастака Язэпа Драздовіча
Гэты ўнікальны чалавек быў мастаком, краязнаўцам, небазнаўцам, пісьменнікам, скульптарам, графікам, педагогам, кніжным ілюстратарам.
Любіў вандроўкі, падчас якіх маляваў дзівосныя краявіды, гістарычныя помнікі ... Далей
|
Сонечны хлопчык
Вторник, 6.11.2018 06:00
Сонейка ў нагайскім стэпе ўзыходзіць вельмі рана. З першымі яго праменьчыкамі ўсё навокал ажывае. Прачынаюцца старадаўнія курганы, за якімі зялёнымі колерамі вабяць зрок шырокія палеткі. Самы час сенакосу!
Сярод поля дрэмле ... Далей
|
Хатнія памочнікі
Понедельник, 5.11.2018 10:05
Мікрахвалёўка
Разагрэе за хвіліну
Калдуны і смажаніну,
Прыгатуе спрытна, лоўка
Нам усё мікрахвалёўка!
Пральная машына
Кашулі, штонікі, сурвэткі,
Прасціны, майкі і шкарпэткі
І палатна на пяць аршынаў
Памые пральная машына!
Лядоўня
У кухні ёсць такая схоўня –
У нас яе завуць лядоўня.
Прадукты там ... Далей
|
Круты певень (паводле аднайменнай казкі)
Четверг, 1.11.2018 08:00
Казкі сучасных чараўнікоў
Жыў-быў у бабулі певень –
Залаты, як сонца, грэбень.
Шпоры, нібы ў генерала.
Забіяка – гэткіх мала!..
Часта певень-забіяка
Крыўдзіў Жуліка – сабаку
І бабуліну суседку
Не пускаў у хату зрэдку.
Стала пеўню не да смеху:
Да ... Далей
|